БЕЛАРУСЬ
Рэспубліка Беларусь (Беларусь) знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Яна мае межы з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Расіяй і Украінай. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 2969 кіламетраў. Праз тэрыторыю Беларусі праходзяць магістральны шлях Еўразіі, самыя кароткія шляхі сувязі з Расіі ў краіны Заходняй Еўропы, а таксама паміж Балтыйскім і Чорным марамі.
Асновы дзяржавы
Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава (артыкул 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Урад — Савет Міністраў, які з'яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання. Глава выканаўчай улады — Прэзідэнт краіны. Вышэйшы кантрольны орган — Канстытуцыйны суд.
Тэрыторыя
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь займае 207,6 тысячы квадратных кіламетраў. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 560 кіламетраў (350 міль), з усходу на захад — 650 кіламетраў (460 міль). Па памерах тэрыторыі рэспубліка займае 13-е месца сярод еўрапейскіх дзяржаў і 5-е — сярод краін СНД па колькасці насельніцтва. У Еўропе Беларусь па плошчы крыху саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разы перавышае Партугалію і Венгрыю і прыблізна ў 5 разоў — Нідэрланды, Швейцарыю.
Сталіца Рэспублікі Беларусь — горад Мінск. Ён размешчаны прыблізна на той жа шырыні, што Гамбург і Дублін. Адлегласць ад Мінска да сталіц суседніх дзяржаў: Вільнюса — 215 кіламетраў, Рыгі — 470 кіламетраў, Варшавы — 550 кіламетраў, Кіева — 580 кіламетраў, Масквы — 700 кіламетраў.
Рэльеф
Рэльеф Беларусі пераважна раўнінна-узгорысты, з сярэдняй вышынёй над узроўнем мора 160 метраў. Самым высокім месцам з'яўляецца Дзяржынскі ўзгорак у Мінскай вобласці (345 метраў над узроўнем мора). Самым нізкім месцам з'яўляецца Нёманская даліна ў Гродзенскай вобласці (80-90 метраў над узроўнем мора).
Клімат
У Беларусі ўмераны клімат, мяккая і вільготная зіма, цёплае і вільготнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзень складае -6 °С. Але зіма можа быць і суровай да -20-30 °С. Лета цёплае. Сярэдняя тэмпература дасягае 20–25 °С, а максімальная 35 °С (95F). Ранняй вясной тэмпература вагаецца ад -10 °С уначы да 12 °С днём. Па меры набліжэння лета тэмпература змяняецца ад 10 °С уначы да 20 °С днём. За год выпадае 550-700 міліметраў ападкаў.
Мясцовы час
Беларусь знаходзіцца ў цэнтральнаеўрапейскім часовым поясе: GМТ+2 гадзіны. Калі ў Беларусі поўдзень, у Парыжы 11:00, у Лондане 10:00, у Нью-Йорку 5:00, у Лос-Анжэлесе 2:00, у Маскве 13:00.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва Беларусі на 01.01.2004 года складала 9849,1 тысячы чалавек, у тым ліку гарадскога 71,1 працэнта. Больш за 24 працэнты гарадскога насельніцтва пражывае ў сталіцы рэспублікі.
Беларусь — адносна густанаселеная краіна. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 48 чалавек на 1 квадратны кіламетр. Тэрыторыя заселена даволі раўнамерна, найбольш шчыльна — цэнтральныя раёны (Мінская вобласць — 81 чалавек, Гродзенская — 47 чалавек на 1 квадратны кіламетр). Нізкая шчыльнасць насельніцтва на поўначы Віцебскай вобласці.
Этнічныя групы
Беларусь — поліэтнічная дзяржава, дзе разам з беларусамі (81,2 працэнта ад усяго насельніцтва) пражываюць прадстаўнікі больш чым 130 нацыянальнасцяў: рускія (11,4%), палякі (3,9%), украінцы (2,4%), татары, азербайджанцы, армяне, латышы, карэйцы, немцы, грузіны, асеціны, цыгане, малдаване і іншыя.
Адміністратыўны падзел
Беларусь складаецца з 6 абласцей: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай, якія ўключаюць 118 адміністратыўных раёнаў і горад Мінск. У рэспубліцы 110 гарадоў, 101 пасёлак гарадскога тыпу. Асноўныя гарады: Мінск — 1 750 000 жыхароў, Брэст — 298 000, Гродна — 315 000, Гомель — 492 000, Магілёў — 365 000, Віцебск — 350 000.




